Тысячы прыхільнікаў сустрэлі Святлану Ціханоўскую ў Жлобіне і Рэчыцы
![Святлана Ціханоўская ў Гомелі і Рэчыцы / t.me/viktarbabarykaofficial](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2020-07-26_15-20-19.jpg.webp?itok=zTrI1H2o)
Святлана Ціханоўская ў Гомелі і Рэчыцы / t.me/viktarbabarykaofficial
Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская сёння сустракаецца з прыхільнікамі ў Гомельскай вобласці. У праграме ралі — тры гарады: Жлобін, Рэчыца і Гомель, дзе мітынг пачнецца ўвечары, у 20:00.
У месцы, адведзеныя для выбарчай агітацыі, убачыць Ціханоўскую і яе "баявых сябровак" — Марыю Калеснікава і Вераніку Цапкала — прыходзяць тысячы людзей. І ў Жодзіна, і ў Рэчыцы на акцыі прыйшлі людзі розных узростаў. А ў руках яны трымалі самыя розныя сцягі: на мітынгах Ціханоўскі можна сустрэць і цяперашні чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг Беларусі, і гістарычы бела-чырвона-белы сцяг.
![Тысячи сторонников встретили Светлану Тихановскую в Жлобине и Речице](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-07-2615-20-15.jpg)
![Тысячи сторонников встретили Светлану Тихановскую в Жлобине и Речице](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-07-2615-49-25.jpg)
Сустрэча ў Гомелі будзе не толькі мітынгам, але і канцэртам. Перад прысутнымі выступіць гурт Akute.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.