Twitter павялічыць колькасць сімвалаў у твітах з 280 да 4 тысяч

Пра гэта паведаміў уладальнік сацыяльнай сеткі Ілан Маск
Пра гэта паведаміў уладальнік сацыяльнай сеткі Ілан Маск

Twitter павялічыць колькасць сімвалаў у твітах з 280 да 4 тысяч. Пра гэта паведаміў уладальнік сацыяльнай сеткі Ілан Маск.

Адзін з карыстальнікаў спытаўся ў яго, ці плануецца неўзабаве пашырэнне аб'ёму твітаў да 4 тысяч. Маск адказаў: "Так".

Раней Маск адзначаў, што хоча дадаць магчымасць публікаваць у сацсетцы доўгія пасты. На яго думку, гэта "пакладзе канец абсурднай практыцы скрыншотаў з блакнота".

Праўда, калі гэта адбудзецца, Макс не ўдакладніў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі