Вы тут

У Стоўбцах вучань накінуўся з нажом на настаўніцу і іншых вучняў

pixabay.com

Надзвычайнае здарэнне адбылося 11 лютага ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах. Як піша партал tut.by, школьнік з нажом накінуўся на дзяцей і настаўніцу. Звесткі пра гэта журналісты атрымалі з дзвюх незалежных крыніцаў.

Паводле nn.by, вучань 10-га класа напаў на настаўніцу гісторыі і аднакласнікаў. Ад ранаў, як інфармуе выданне, памерла настаўніца і адзін з вучняў, яшчэ два вучні знаходзяцца ў рэанімацыі. 

Сам нападнік уцёк з месца злачынства. Афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак паведаміў, што ў шасці раёнах Мінскай вобласці ўведзены ў дзеянне план "Сірэна".