Tut.by: Галоўнага лекара Мінскай абласной лякарні затрымалі сілавікі

Tut.by: Галоўнага лекара Мінскай абласной лякарні затрымалі сілавікі

На мінулым тыдні сілавікі затрымалі галоўнага лекара Мінскай абласной клінічнай лякарні, піша tut.by. Паводле звестак крыніцаў партала, затрыманне адбылося ў сераду непасрэдна ў яго працоўным кабінеце: адтуль галоўнага лекара вывелі ў кайданках. Галоўнага лекара, нібыта, вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. 

Афіцыйна гэтае затрыманне не пацвердзілі ні ў Следчым камітэце, ні ў КДБ. 

Тым часам газета "Вечерний Гродно" піша, што супрацоўнікі КДБ затрымалі начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэя Стрыжака

Тыдзень таму ў СМІ з'явіліся звесткі пра затрыманне дырэктара "Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя" пры Мінздароўя Аляксандра Сталярова. Яго падазраюць у стварэнні для "сваіх" пастаўшчыкоў прывабных умоў для паставак імпартнага медыцынскага абсталявання ў дзяржаўныя лякарні і паліклінікі. Пазней з'явілася інфармацыя пра затрыманне начальніка ваенна-медыцынскага ўпраўлення Мінабароны палкоўніка Аляксея Яськова

Пазней МУС паведаміла пра затрыманне галоўнага патолагаанатама Мінздароўя. Паводле звестак праваахоўнікаў, ён атрымліваў хабар ад камерцыйнай структуры за заключэнне дамоваў на пастаўку рытуальных прыналежнасцяў для крамы, размешчанай на тэрыторыі арганізацыі. Паведамлялася, што сума хабараў патолагаанатама склала не менш за 200 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі