TUT.BY будзе перадрукоўваць навіны з сайта BBC

Брытанская вяшчальная карпарацыя BBC дазволіла парталу TUT.BY выкарыстоўваць навіны з рускамоўнай старонкі. Пра гэта ў сваім блогу паведаміў генеральны дырэктар TUT.BY Кірыл Валошын. “TUT.BY атрымаў дазвол на выкарыстанне матэрыялаў рускамоўнай версіі BBC на месяц у межах пілотнага праекту, — цытуе сп. Валошына сайт Electroname.com. — Але мы спадзяемся на працяг супрацоўніцтва".

Умовы выкарыстання навінаў брытанскай карпарацыі такія ж, як і ў іншых партнёраў TUT. BY. Пад кожным артыкулам размяшчаецца тры загалоўкі на іншыя матэрыялы з сайта BBC з актыўнымі спасылкамі на першакрыніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі