Турысты з Беларусі, у тым ліку група дзяцей, завіслі ў аэрапорце Бургаса

Турысты з Беларусі, у тым ліку група дзяцей, завіслі ў аэрапорце Бургаса

Турысты з Беларусі завіслі ў аэрапорце балгарскага Бургаса праз паломку самалёта “Белавія”. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на адну з пасажырак рэйса, якая везла групу з 15 дзяцей, вылет планаваўся 3 жніўня і 20.55. Пасажыраў загрузілі ў самалёт са спазненнем на 30 хвілінаў, а праз гадзіну выгрузілі назад.

Па словах жанчыны, дзеці ўсю ноч правялі на жалезных лаўках у аэрапорце і змерзлі, бо на ўвесь самалёт далі толькі 5 пледаў. Толькі а трэцяй ночы дзяцей пакармілі.

У кампаніі “Белавія” паведамілі, што самалёт “Боінг 737-300” атрымаў пашкоджанні па віне абслугоўваючай кампаніі, таму рэйс затрымалі. Падчас загрузкі багажу пашкодзілі правую кромку багажніка. Паколькі паветранае судна трэба было адрамантаваць, пасажыраў знялі з борта. Хутка ліквідаваць непаладку не атрымалася, таму пад раніцу за беларусамі даслалі запасны самалёт.

Знаходжанне пасажыраў у аэрапорце “Белавія” патлумачыла тым, што гатэлі курорта былі цалкам загружаныя, а ў большай часткі пасажыраў не было шматразовых візаў, таму іх не змаглі змясціць на ноч у камфортных умовах.  Таксама ў авіякампаніі прынеслі прабачэнні за інцыдэнт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі