Турысты скардзяцца на фірму "Аўрора Тур" за падман

Турысты скардзяцца на фірму "Аўрора Тур" за падман

Беларускія турысты сутыкнуліся з махлярствам з боку тураператара "Аўрора тур". Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

Па яго словах, у дэпартамент былі два тэлефанаванні ад турыстаў, якія заплацілі кампаніі за пуцёўкі, але не змаглі трапіць на адпачынак. Адзін мужчына збіраўся на адпачынак у Мексіку. Але ў спісе пасажыраў на самалёце з Масквы яго імя не было — яму давялося вярнуцца ў Беларусь. Мужчына раней некалькі разоў карыстаўся паслугамі гэтай туркампаніі і прэтэнзіяў не меў. Другі зварот быў ад сям'і, якая збіралася ў Дамініканскую рэспубліку.

Як кажа Кармазін, турыстаў спакусілі нізкія кошты, прапанаваныя кампаніяй — прыкладна на 1000 долараў танней, чым у сярэднім па рынку. На думку спецыяліста, такія нізкія кошты мусілі б насцярожыць турыстаў.

У Мінспорту няўдалым адпачывальнікам параілі звярнуцца ў міліцыю. Акрамя таго, Мінспорту гатовае аказаць ўсім, хто звернецца, прававую дапамогу, вывучыць абяцанні фірмы і падпісаную дамову.

"Па сутнасці, кіраўнік кампаніі знік. Раней на сувязь выходзілі менеджары турфірмы, але тлумачылі, што не могуць знайсці свайго кіраўніка. Цяпер ніхто з прадстаўнікоў "Аўрора Тур" на сувязь не выходзіць — офіс зачынены, ні адзін з тэлефонаў не адказвае", — кажа Кармазін.

Дарэчы, "Аўрора тур" прадавала пуцёўкі не толькі ў Мінску, але і ў абласных і раённых цэнтрах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі