Турыста з Беларусі знайшлі мёртвым на пляжы ў Турцыі
![Беларус нерухома ляжаў на пяску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/pliazh1.jpg.webp?itok=rtCfa0aO)
Беларус нерухома ляжаў на пяску / iha.com.tr
Турыста з Беларусі знайшлі мёртвым на пляжы ў Турцыі. Здарэнне адбылося ў раёне Аланья ў Анталіі. Мясцовыя выданні пішуць, што каля 15-й гадзіны людзі, якія былі на пляжы Клеапатры, звярнулі ўвагу на чалавека, які нерухома ляжаў на пяску. На месца выклікалі паліцыю і медыкаў. Апошнія канстатавалі смерць.
Барысу Р. было 76 гадоў. Каб высветліць прычыну смерці, яго цела адправілі на судмедэкспертызу.
![Турыста з Беларусі знайшлі мёртвым на пляжы ў Турцыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/20240423aw188911-6.jpg.webp?itok=BGxNCbDe)
Барыс Р. // iha.com.tr
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.