Вы тут

Турнір у Рызе хакеісты мінскага "Дынама" пачалі з паражэння

Момант матча / hcdinamo.by

Турнір у Рызе хакеісты мінскага "Дынама" пачалі з паражэння. 20 жніўня яны саступілі "Ак Барсу" — 0:3 (0:1, 0:2, 0:0). Закінуць хаця б адну шайбу дынамаўцы не змаглі. Шайбу Арцёма Дзямкова ў трэцім перыядзе пасля відэапрагляду не залічылі.

"Дынама" гуляла ў наступным складзе: Асіпкоў (Кульбакоў); Граньяні — Яроменка, Грэцкі — Літвінаў — Дзямкоў; Дзянісаў — Эліёт, А. Касціцын — Парэ — Сцяпанаў; Гатавец — Бокун, Паўловіч (капітан) — Шор — Мацярухін; Мартынаў — Аносаў — Паўленка; Дзюкаў, Цярэшчанка.

Наступны сапернік — "Аўтамабіліст" з Екацярынбурга. Матч прызначаны на 22 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.