Турэцкі культурыст станцаваў у майтках на крыле самалёта Ангелы Меркель

Здарыўся ён яшчэ ў ноч на 25 ліпеня ў зачыненай вайсковай частцы аэрапорта ў Кёльне. 24-гадовы мужчына Валкан Т. здолеў пераканаць ахову, што ён арандаваў афіцэрскую сталоўку пад банкет і яму трэба агледзець памяшканне. Пасля ён пералез праз плот з калючага дроту і залез на крыло авіялайнера Airbus 319, які выкарыстоўвае кіраўніцтва Нямеччыны.



Як сведчыць паліцыя, мужчына знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў і меў пры сабе сумку з таблеткамі экстазі і марыхуанай. На крыле ён распрануўся да майткоў і пачаў танцаваць. Праз аварыйны выхад зламыснік здолеў трапіць у кабіну пілота, дзе націскаў на розныя кнопкі і выпадкова ўключыў сігнал трывогі.



Як паведамляе сайт newsru.com, мужчыну затрымалі толькі праз некалькі гадзінаў з дапамогай сабак, якія пакусалі яму ногі. Зламысніка, які апынуўся турэцкім культурыстам, адправілі ў псіхіятрычную клініку. Свае дзеянні ён патлумачыў сваркай з дзяўчынай.



Страты, нанесеныя хуліганам, ацэньваюцца на 100 тысяч еўра.



Фота — baku-mir.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі