Турцыя аднаўляе авіязносіны з Беларуссю з 1 ліпеня

Турцыя / kuku.travel
Турцыя / kuku.travel

Турцыя аднаўляе авіязносіны з Беларуссю з 1 ліпеня, паведамляе мясцовая прэса са спасылкай на МЗС дзяржавы. Праўда, каго менавіта і на якіх умовах будуць пускаць у гэтую краіну — усё яшчэ незразумела.

— Пакуль толькі Турцыя апублікавала графік адкрыцця авіязносін з іншымі краінамі. Але як і хто зможа прыехаць, ці трэба будзе здаваць папярэдне тэст на каранавірус і якія будуць умовы знаходжання? Пакуль адказаў няма. Вядома, навіна аб адкрыцці авіязносін з Беларуссю пазітыўная, але рана гаварыць пра тое, што турызм адновіцца з 1 ліпеня, — каментуе навіну Філіп Гулы, старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза туріндустрыі.

Турцыя адкрываецца для замежнікаў з 1 чэрвеня. Першай краінай, чые грамадзяне змогуць яе наведаць, стане Паўночны Кіпр. Потым — Балгарыя, Катар, Бахрэйн, Грэцыя. З 15 чэрвеня тут чакаюць турыстаў з Германіі, Чэхіі, Швейцарыі, Літвы, Японіі, Польшчы і іншых краін. З 1 ліпеня, акрамя беларусаў, у Турцыю пусцяць грамадзян Кітая, Швецыі, Малдовы, Узбекістана і Украіны. Расіяне змогуць наведаць Турцыю не раней за 15 ліпеня.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі