Туманы і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў апошні дзень кастрычніка

Туманы і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў апошні дзень кастрычніка

Воблачнае надвор'е ўначы і з праясненнямі ўдзень чакаецца ў Беларусі 31 кастрычніка, інфармуе Белгідрамет

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы: уначы парывісты, удзень умераны. 

Уначы тэмпература паветра будзе +7...+12, найбольш халодна будзе па паўночным усходзе — ад 3 да 6 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад 8 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 18 — па паўднёвым захадзе краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі