"Трылер" Майкла Джэксана стане брадвейскім мюзіклам

Кліп Майкла Джэксана на кампазіцыю "Thriller" стане асновай для сцэнара да брадвейскага мюзіклу. Аб гэтым паведамляе сайт выдання NME са спасылкай на New York Post. Прадзюсарам пастаноўкі стане ўладальнік нью-ёркскага тэатра Джэймс Недэрландэр. Хто стане рэжысёрам спектакля і якія акцёры будуць задзейнічаныя ў шоў, не паведамляецца.

Відэа на адну з самых вядомых песень Джэксана было знята ў 1983 годзе і ўпершыню паказана ў эфіры тэлеканала MTV незадоўга да Каляд. Нагадаем, што ў 13-хвілінным відэа на песню "Thriller" спявак і група танцораў паўсталі ў вобразе зомбі.

Песня "Thriller" выйшла на аднайменным альбоме поп-артыста ў 1982 годзе. Гэтая кружэлка ўвайшла ў гісторыю як самы прадавальны запіс усіх часоў. За альбом "Thriller" Джэксан атрымаў сем прэмій Грэмі.

Фота: www.russianla.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі