Вы тут

Трое мінчукоў "цынічна" сарвалі сцяг у Гомелі — распачата крымінальная справа

Момант інцыдэнту / МУС​

Міліцыя затрымала траіх мінчукоў, якія ўначы 29 жніўня сарвалі чырвона-зялёны сцяг з адміністрацыйнага будынка ў Гомелі, паведамляе МУС.

Паводле звестак следчых, 24-гадовая дзяўчына і двое мужчын (26 і 34 гадоў) прыехалі са сталіцы на аматарскія спаборніцтвы па пляжным валейболе.

"Пасля спартовага мерапрыемства маладыя людзі накіраваліся ў бар, дзе выпівалі, а пасля пайшлі гуляць. На вуліцы Савецкай кампанія звярнула ўвагу на сцяг: з дапамогай хлопцаў яго цынічна сарвала паненка", — расказалі ў МУС.

Усе трое цяпер у ІЧУ, супраць іх распачатая крымінальная справа за "здзек з дзяржсцяга Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.