Трэніроўка чыноўнікаў і сілавікоў у Мінску — падрыхтоўка да вайны?

“Трэба стварыць атмасферу абложанай крэпасці” / БЕЛТА
“Трэба стварыць атмасферу абложанай крэпасці” / БЕЛТА

У Мінску пачалася маштабная трэніроўка беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў “па пытаннях гарантавання нацыянальнай бяспекі”. У ёй бяруць удзел адміністрацыя Лукашэнкі, Савет міністраў, Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі, розныя міністэрствы і ведамствы, мясцовыя органы ўлады, прадстаўнікі Нацыянальнага сходу.

Пра што гэта сведчыць — рэжым Лукашэнкі прыняў канчатковае рашэнне ўступіць у актыўную фазу вайны ва Украіне? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага.

“Думаю, Лукашэнка сам не ведае, ці давядзецца наўпрост уступаць у вайну сваім войскам, бо дэ-факта гэта будуць вырашаць у Крамлі. На сённяшні дзень уражанне такое, што не надта на Лукашэнку Пуцін у гэтым пытанні цісне. Відаць, знойдзенае нейкае паразуменне: хіба лепш, каб Беларусь як цяпер заставалася такім плацдармам, трэніровачным лагерам, зборачным цэхам для Расіі. Але, умоўна кажучы, заўтра ўсё можа змяніцца. Цяпер ідзе гаворка пра тое, што Крэмль рыхтуецца да новага наступу. І груба кажучы, што там гэтаму крамлёўскаму ўладару стукне ў галаву, невядома. Таму наўсялякі выпадак вырашана рыхтавацца да горшага сцэнару”.

На думку Класкоўскага, “наверсе” разумеюць, што лепей трымаць наменклатуру ў тонусе: “Бачна па паведамленнях, што шмат ідзе такой ідэалагічнай апрацоўкі гэтых людзей: забралі на трэніроўку, палохаюць гібрыднай вайной, каб яны пазней яшчэ хлусілі народу. Трэба стварыць атмасферу абложанай крэпасці, бо гэта сёння стрыжань усёй прапаганды. Няма нейкай пазітыўнай карціны будучыні і спрабуюць давесці насельніцтву, што “трэба кланяцца ў ножкі правадыру за адсутнасць вайны”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі