Трэнер ХК “Юнацтва” Міхаіл Захараў шпіталізаваны

Трэнер ХК “Юнацтва” Міхаіл Захараў шпіталізаваны Трэнер мінскай хакейнай каманды "Юнацтва" Міхаіл Захараў шпіталізаваны ў сталічны НДІ траўматалогіі з разрывам ахілавага сухажылля.
Пашкоджанне ён атрымаў увечары ў аўторак падчас гульні ў футбол на трэніровачнай базе ФК "Дынама". Лекар футбольнага клуба адразу аказаў хакейнаму трэнеру першую дапамогу і зафіксаваў галенастоп. А ужо ў сераду ў НДІ траўматалогіі была праведзеная аперацыя.

Характар атрыманай Захаравым траўмы прадугледжвае знаходжанне ў гіпсе ад паўтара да двух месяцаў. Тым не менш, трэнер "Юнацтва" не мае намер доўга затрымлівацца ў лякарні. Каманда выходзіць з водпуску 26 чэрвеня. А праз некалькі дзён, пасля тэставання і медагляду, адправіцца на збор у Фінляндыю, дзе правядзе два таварыскія матчы з клубамі расійскай суперлігі - маскоўскім "Дынама" і ніжнекамскім "Нафтахімікам".

Як заявіў Міхаіл Захараў, кіраваць падапечнымі ў гэтых паядынках ён мае намер асабіста, а таму паедзе ў Фінляндыю нават з загіпсаванай нагой. Дарэчы, у сераду аналагічная аперацыя, але ў Нарвегіі, была зроблена галоўнаму трэнеру іншага беларускага хакейнага клуба - Сяргею Пушкову з наваполацкага "Хіміка-СКА". Ён таксама атрымаў траўму, гуляючы ў футбол.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі