Трэцюю лінію метро ў Мінску пабудуюць да 2017 года

Трэцяя лінія метро ў Менску будзе ўведзеная ў эксплуатацыю ў 2017 годзе. Пра гэта заявіў начальнік КУП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Васіль Жыбуль. Падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве трэцяй лініі Мінскага метро пачнуцца ў 2010 годзе. У 2011 годзе пачнецца непасрэдна будаўніцтва.

Да 2017 года плануецца пабудаваць 6 станцый метро. Даўжыня першага ўчастку складзе 7,7 кіламетра. Поўная даўжыня трэцяй лініі, якая звяжа поўнач і поўдзень сталіцы, 17 кіламетраў, на ёй 14 станцый.

Першы ўчастак трэцяй лініі пройдзе ў раёне Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, былога аэрапорта Мінск-1, Цэнтральнага чыгуначнага вакзала (будзе арганізаваная перасадка з трэцяй лініі метро на першую — на станцыю "Плошча Леніна"), вуліцы Клары Цэткін. А каля станцыі метро "Фрунзенская" будзе арганізаваная перасадка на другую лінію метрапалітэна.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі