Трэці расіянін учыніў самагубства праз пагрозу высылкі з Беларусі

68-гадовы грамадзянін Расіі Мікалай Дземідзенка ўчыніў самагубства — як мяркуецца, праз пагрозу высылкі з Беларусі, перадае Радыё "Свабода". Гэта трэці такі выпадак за апошнія два месяцы. 

Здарэнне адбылося 31 снежня 2018 года ў Брагінскім раёне. Мікалай Дземідзенка нарадзіўся на Брагіншчыне, але потым доўга жыў у Карэліі. Каля 12 гадоў таму мужчына вярнуўся на радзіму — у вёсцы Хракавічы жыў ягоны старэйшы брат. 

"Ён меў яшчэ савецкі пашпарт, ніяк не мог зрабіць новы. Раней Мікалай жыў у Карэліі, то маглі выслаць у Расію, бо ў яго былі тут адміністрацыйныя правапарушэнні", — распавяла ў гутарцы з Радый "Свабода" адна з крыніц. Мужчына быў аштрафаваны за з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе. Аплаціць штрафы ён не мог.

У мужчыны былі праблемы з алкаголем. Але суседзі кажуць, што ён быў ціхім, дапамагаў з апрацоўкай гародаў, займаўся іншымі сельскагаспадарчымі працамі.

Як паведамлялася раней, у снежні 2018 года ў Лоеве ўчыніў самагубства 35-гадовы Сяргей Барысаў, якому пагражала высылка з Беларусі. У студзені 2019 года ў Буда-Кашалёўскім раёне ўчыніў самагубства расіянін Віталь Кузьмянкоў, які жыў у Беларусі 14 гадоў, меў тут жонку і шасцёра дзяцей.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 6.02: