Вы тут

"Транснафта" прыняла заяўкі на сакавік для пастаўкі нафты ў Беларусь

"Транснафта" / oilcapital.ru

Некалькі расійскіх нафтавых кампаніяў падалі заяўкі ў "Транснафту" для пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ у сакавіку. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік "Траснафты" Ігар Дзёмін.

"У адпаведнасці з дзейным экспартных графікам, "Транснафта" прыняла ад некалькіх нафтавых кампаній заяўкі на сакавік месяц для пастаўкі нафты на беларускія НПЗ. Прыняццем гэтых заявак "Транснафта" пацвердзіла тэхнічныя магчымасці па прапампоўцы нафты", — прыводзіць ТАСС яго словы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.