Вы тут

Трансгендарную актывістку Алок не пусцілі ў Беларусь

Фота: сацыяльныя сеткі

Вядомую трансгендарную паэтку і актывістку Алок не пусцілі ў Беларусь. Індыйска-амерыканская дзяячка ехала ў Мінск, каб выступіць тут з лекцыяй на тэму гендарнай неканформнасці і феміннасці.

Як паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сузаснавальніца праекта Makeout Віка Біран, беларускія памежнікі спаслаліся на арт. 30 Закона аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства. Паводле гэтага артыкула, уезд у краіну могуць забараніць у выпадку, калі знаходжанне замежніка супярэчыць нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, грамадскаму парадку, абароне маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў грамадзянаў.

Алок адносіць сябе да гендарна-небінарных асобаў і пра сябе яна гаворыць, выкарыстоўваючы займеннік “мы”. Актывістка хацела распавесці пра свой досвед дыскрымінацыі, вулічнага гвалту і перажывання сістэмнай траўмы.