Трамп паказвае гасцям Белага дома месца, дзе займаліся сэксам Клінтан і Левінскі

Трамп паказвае гасцям Белага дома месца, дзе займаліся сэксам Клінтан і Левінскі

Газета The Washington Post піша пра асаблівасці экскурсій, якія праводзіць для гасцей у Белым доме амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. Высвятляецца, што Трамп паказвае меркаванае месца, дзе ў канцы 1990-х займаліся сэксам Біл Клінтан і Моніка Левінскі (тагачасны прэзідэнт ЗША і супрацоўніца Белага дома). Выданне спасылаецца на свае крыніцы і піша, што госці па-рознаму рэагуюць на гэта. Часам узнікаюць працяглыя дыскусіі. Таксама Дональд Трамп распавядае анекдот пра Барака Абаму (прэзідэнта ЗША ў 2009-2017 гадах), які глядзеў баскетбол праз дзірку ў сцяне Белага дома.

Адзначаецца, што Трампу вельмі падабаецца роля "экскурсавода".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 28.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі