Трамп паабяцаў Зяленскаму прыехаць ва Украіну

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Нью-Ёрку

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Нью-Ёрку / AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

27 верасня ў Нью-Ёрку адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа. Пепрамовы адбыліся ў Trump Tower — "Вежы Трампа", хмарачосе, дзе размяшчаецца рэзідэнцыя Трампа.

Падчас сустрэчы Зяленскі выказаў меркаванне, што ў яго і Трампа ёсць "агульны погляд на тое, што вайна ва Украіне павінна быць спыненая". Трамп адказаў, што для ён будзе працаваць з "абодвума бакамі", і паабяцаў хутка спыніць вайну ва Украіне, калі яго абяруць прэзідэнтам ЗША.

"У нас вельмі добрыя адносіны, і ў мяне таксама вельмі добрыя адносіны, як вы ведаеце, з прэзідэнтам Пуціным. І я думаю, калі мы выйграем, я думаю, што мы вырашым гэта вельмі хутка", — перадаюць амерыканскія СМІ словы Трампа.

Таксама ён паабяцаў Зяленскаму прыехаць ва Украіну, адзначае hromadske.ua.

"Мы абодва хочам, каб гэта скончылася, і мы абодва хочам убачыць справядлівую здзелку. І я думаю, што гэта адбудзецца ў патрэбны час", — цытуе яго выказванні Fox News. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі