Трамп назваў лідара КНДР “маленькім ракетчыкам”

Трамп назваў лідара КНДР “маленькім ракетчыкам”

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з новымі нападкамі на адрас Паўночнай Карэі. Гэта быў адказ на суботнюю прамову ў ААН міністра замежных справаў КНДР Лі Ён Хо. Паўночнакарэйскі міністр назваў Трампа псіхічна ненармальным чалавекам, які пакутуе на манію велічы і стаў на самазабойны шлях.

На гэта Трамп адказаў, што Кім Чэн Ын і яго міністр “доўга не працягнуць”, калі працягнуць выступаць такім чынам.

“Толькі што пачуў выступ міністра замежных справаў Паўночнай Карэі ў ААН. Калі ён паўтарае думкі маленькага ракетчака, яны доўга не працягнуць!” — напісаў Трамп у Твітэры.

Тым часам дзяржаўнае паўночнакарэйскае агенства навінаў ЦТАК паведаміла пра 100-тысячную дэманстрацыю ў Пхеньяне ў падтрымку Кім Чэн Ына і яго заяваў, зробленых на тыдні.

“Мы чакаем зручнага часу, каб распачаць заключную бітву з ЗША, гэтай імперыяй зла, і згладзіць са свету ЗША”, — цытуе ЦТАК камандуючага рабоча-сялянскай Чырвонай гвардыяй КНДР Лі Іл-Бэ.

Гэтая напружанасць ва ўзаемадачыненнях і публічны абмен абразамі звязаны з актывізацыяй ракетных і ядзерных выпрабаванняў, якія праводзіць Паўночная Карэя. Аднак эксперты не вераць у наўпроставае ваеннае сутыкненне паміж краінамі, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі