Трамп і Пуцін сустрэліся ў Хельсінкі (фота, відэа)

Трамп і Пуцін сустрэліся ў Хельсінкі (фота, відэа)

16 ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін праводзяць сустрэчу ў Хельсінкі ў прэзідэнцкім палацы. Пуцін сказаў, што трэба абмеркаваць "балявыя кропкі" ў амерыканска-расійскіх адносінах. Верагодна, гаворка пойдзе і пра сітуацыю на ўсходзе Украіны. Трамп адзначыў, што ўвесь свет зацікаўлены ў добрых адносінах паміж Злучанымі Штатамі і Расійскай Федэрацыяй.

У Трампа і Пуціна ўжо былі дзве сустрэчы падчас міжнародных форумаў, але паўнафарматныя перамовы адбываюцца ўпершыню. Спачатку прэзідэнты паўтары гадзіны паразмаўляюць сам на сам, далей амаль дзве гадзіны будуць ісці перамовы ў пашыраным складзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі