Вы тут

Трамп: эканамічная рэцэсія можа быць страшней каранавіруса

Дональд Трамп / Reuters

Эканамічная рэцэсія можа быць страшней каранавіруса. Такую заяву ў інтэрв'ю Fox News зрабіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён лічыць, што краіну трэба вяртаць да нармальнага жыцця.

"Глядзіце, шмат людзей паміраюць ад грыпу, але вы страціце яшчэ больш людзей, калі краіна будзе ў наймацнейшай рэцэсіі або дэпрэсіі, — гаворыць Трамп. — Людзі будуць гінуць, будуць тысячы суіцыдаў, многае будзе адбывацца, будзе нестабільнасць".

Каб гэтага не сталася, амерыканцам давядзецца і "мыць рукі у пяць разоў часцей, чым раней", і на працу хадзіць. Дональд Трамп збіраецца да 12 красавіка адмяніць забарону на ўезд у Злучаныя Штаты людзей з краін, дзе выявілі заражэнні каранавірусам.

У свеце заразіліся каранавірусам больш за 414 тысяч чалавек (у ЗША — 51,5 тысячы), памерлі 18 557.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.