Трамп анансаваў "вельмі моцны ўдар па Іране" ўжо сёння

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў пра магутны ўдар па Іране, які, па яго словах, будзе нанесены сёння.

Па словах Трампа, Іран "папрасіў прабачэння перад суседзямі на Блізкім Усходзе" і нібыта абяцаў больш іх не атакоўваць. Палiтык сцвярджае, што гэта стала вынікам "пастаянных атак ЗША і Ізраіля".

"Іран, які зараз атрымлівае па поўнай, папрасіў прабачэння і капітуляваў перад сваімі суседзямі на Блізкім Усходзе і абяцаў больш не страляць па іх", — напісаў Трамп.

Ён таксама заявіў, што Тэгеран нібыта імкнуўся "захапіць і кантраляваць Блізкі Усход", але цяпер страціў уплыў.

Трамп сцвярджае, што прадстаўнікі рэгіёну дзякуюць яму за такую палітыку. "Яны сказалі: “Дзякуй, прэзідэнт Трамп”. Я адказаў: “Калі ласка!”", — напісаў ён.

Пры гэтым палітык рэзка выказаўся пра Іран, назваўшы яго "хуліганам Блізкага Усходу", які цяпер стаў "прайграўшым рэгіёну".

У канцы паведамлення Трамп папярэдзіў пра новыя ўдары.

"Сёння Іран атрымае вельмі моцны ўдар! Пад сур’ёзным разглядам знаходзяцца аб’екты і групы людзей, якія раней нават не разглядаліся як мэты", — заявіў ён, дадаўшы, што можа ісці гаворка пра "поўнае знішчэнне і непазбежную смерць" гэтых людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.