Традыцыйны строй: што гэта і ці адпавядае модзе — эфір з Ваданосавай

Кацярына Ваданосава / Еўрарадыё

Кацярына Ваданосава / Еўрарадыё

Беларусы ў сваёй вымушанай эміграцыі не стамляюцца ствараць нешта новае, распачынаць праекты і прасоўваць ініцыятывы. Не, ствараць розныя скандальныя сітуацыі яны таксама не стамляюцца, але прыемнага, цікавага і карыснага ўсё ж робяць больш. Вось і Кацярына Ваданосава, у якой і так ужо не адзін культурніцкі праект распачаты, вырашыла адкрыць… Школу традыцыйнага строя.

Як нарадзілася ідэя Школы і ці сапраўды існуе патрэба менавіта ў такім маштабным праекце? Ці ёсць у беларусаў цікаўнасць да традыцыйнай, нацыянальнай беларускай вопраткі і куды яе можна апранаць сёння? Што ўвогуле адбываецца з нацыянальнай культурай і ці магчыма захаваць яе, знаходзячыся ў замежжы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі