Топ-5 навін: 13 лютага

Галоўны рэдактар незалежнай газеты "Народная воля" сустрэўся з кіраўніком краіны

Пра сустрэчу з Лукашэнкам Іосіф Сярэдзіч дамовіўся дзесяць дзён таму, падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам". Сустрэча праходзіла з вока на вока. Сярэдзіч абмеркаваў з Лукашэнкам працу беларускіх незалежных медыя. Таксама Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь і Расія вырашылі газавае пытанне. "Я даведаўся, што перамовы ў Маскве з Сямашкам у перспектыве для нашай краіны вельмі станоўчыя. [Лукашэнка сказаў], што мы будзем мець штогод $3 млрд. Мяне ўразіла гэтая лічба".

Па словах Іосіфа Сярэдзіча, эканамічнае становішча Беларусі было галоўнай тэмай размовы.

Фота: БЕЛТА

Магчымасцю наведаць нашу краіну без візы скарысталіся ўжо больш за 200 чалавек.

Сярод іх найбольш грамадзян Нямеччыны — 43 чалавекі. Другое месца займаюць госці з Італіі — 32. Па 16 чалавек прыехалі з Вялікабрытаніі і Нідэрландаў, 14 турыстаў прыбылі з Польшчы.

Дарэчы, першую бязвізавую турыстку 12 лютага ў аэрапорце сустракалі з кветкамі.

Фота: euroradio.fm

У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы вучня, якога вінавацяць у нападзе на настаўніцу. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

У нападзе на настаўніцу рускай мовы сталічнай гімназіі №74 вінавацяць 16-гадовага школьніка. Здарэнне адбылася ў траўні мінулага года. Паводле версіі следчых, дзевяцікласнік нанёс педагогу 15 удараў нажом. Пры гэтым хлопец цалкам усведамляў свае дзеянні. Школьніка вінавацяць у "замаху на забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю". Хлопцу пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Маці гімназіста дала першае інтэрв'ю. Яна распавяла, што ў розных вучняў былі канфлікты з пацярпелай настаўніцай.

Фота: Радыё Свабода

10 лютага вядомы ўкраінскі літаратар Сяргей Жадан быў затрыманы міліцыяй у Мінску. Праваахоўнікі прыйшлі да яго ноччу ў гатэльны нумар і паведамілі, што Жадану забаронены ўезд у Расію і, аўтаматычна, у Беларусь. Украінскі пісьменнік ноч правёў у пастарунку, пры гэтым у яго пашпарт паставілі пячатку, згодна з якой, Сяргей Жадан павінен быў пакінуць нашу краіну. За дзень разгарэўся самы сапраўдны міжнародны скандал Ї украінцы нават прыбралі свой стэнд з міжнароднай кніжнай выставы. Аднак ужо вечарам суботы рашэнне аб дэпартацыі было адмененае пры удзеле МЗС.

Пры гэтым, дазволіўшы Жадану знаходзіцца ў Беларусі, мы не парушылі пагаднення з расіянамі. Яно прадугледжвае, што беларускія ўлады ў асобных выпадках могуць дазволіць чалавеку з расійскага "чорнага спіса" уязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Фота: Tut.by

Святлана Алексіевіч заплаціла 197 тысяч еўра падатку. Як вядома, прэмія складала больш за 950 тысяч долараў. Раней меркавалася, што беларускую пісьменніцу вызваляць ад неабходнасці плаціць падаходны падатак у 13%.