Алексіевіч заплаціла дзяржаве з Нобелеўскай прэміі 197 тысяч еўра падатку

Алексіевіч заплаціла дзяржаве з Нобелеўскай прэміі 197 тысяч еўра падатку

Святлана Алексіевіч заплаціла беларускай дзяржаве з Нобелеўскай прэміі 197 тысяч еўра падатку. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Белсат". Як вядома, прэмія складала больш за 950 тысяч долараў. Раней меркавалася, што беларускую пісьменніцу вызваляць ад неабходнасці плаціць падаходны падатак (13%). Аднак гэтага не адбылося.

"Нідзе ў свеце так не робяць. Не абкладаюць падаткам Нобелеўскую прэмію. Я заплаціла 197 000 еўра", — сказала Алексіевіч.

Як вядома, Святлана Алексіевіч пасля атрымання Нобелеўскай прэміі купіла катэдж у Сілічах і трохпакаёвую кватэру ў "доме Чыжа" (жыллёвым комплексе "Ля Траецкага"). Таксама яна неаднаразова ахвяроўвала грошы на дабрачынныя мэты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі