The Toobes сказалі сваё “хэлоў” і кінуліся ў натоўп

Хлопцы прэзентавалі дэбютны альбом і “зрабілі” беларускія гурты Пасля гэтага канцэрта ўсе прысутныя аўтамабільчыка нашага фатографа Tarantino маўчалі. Не было словаў. Адназначна адно: на Рок-Каранацыі -2008 вызначылі не тое “адкрыццё”, ды і глядзяць нашыя музычныя монстры зусім не туды… Ну і што, што гурт ужывае ў сваіх песнях англійскую мову! Затое гэты гурт, маю на ўвазе, вядома, The Toobes, УЖО здольныя стаць хэдлайнерам любога беларускага вялізнага рок-фэста, а гледзячы па колькасці прысутных на канцэрце(больш за 700, дарэчы), даць фору стабільна модным гуртам і нават карыфеям беларускай музычнай сцэны.




Назіраючы за драйвам, энергіяй і сілай The Toobes, слухаючы гэты новы “стары” саўнд, выдатную ігру Косці-гітарыста (ну вельмі правільны гітарыст), выдатныя спевы Стася-вакаліста-бубнача, узнікала падазрэнне ў геніяльнасці гэтых маладых хлопцаў, якія яшчэ паўтары гады таму былі нікому невядомыя. Больш за тое, геніяльнай стала падавацца і публіка, якая слухала ЖЫВОЕ, якая знайшла СВАЁ, якая пляваць хацела на “рэактарскіх” ахоўнікаў – танчыла на сцэне а потым кідалася ў натоўп.





Насамрэч, The Toobes патрапілі ў хвалю. Інтуітыўна, адмыслова, хто іх ведае. Аднак у самую модную зараз у свеце музычную хвалю. Іх чакае Стакгольм, Лондан, Парыж, Амстэрдам… Аднак было аднойчы такое ў беларускай музыцы. Менавіта ТАК пачынаў гурт “КУКЛЫ”… Толькі дзе ён зараз? Дасць Божа, з “тубсамі” будзе ўсё па-іншаму, чаго ім шчыра жадаю і ганаруся імі.




Гледачы, што стаялі ў доўгай чарзе перад “Рэактарам” не хавалі свайго захаплення гуртом The Toobes: гэтыя дадуць якаснага рок-н-ролу!

Антон, глядач: “Так, гэта гурт, які я выдзяляю, гэта гурт, якія няшмат, якіх няма. Гэта, можна сказаць, адзіны гурт на дадзены момант у Беларусі, які грае фірмовую індзі-музыку, з вельмі добрай базай. Хлопцы – малайцы, таму яны мне і падабаюцца. Я бы пажадаў камандзе засяроджвацца на музыцы, на эксперыментах, а не на камерцыйнай частцы гэтага праекта”.



Цудоўная палова чалавецтва не магла абмінуць гурт The Toobes з-за незвычайнай прыгажосці хлопцаў:

Глядачка: “Проста там такія прыгожыя хлопцы, і ў іх заўсёды прыгожыя цішоткі – таму я і прыйшла”.

Глядачцы Смірновай, якая была ў добрым настроі, карцела павесяліцца :

Глядачка Смірнова: “ Я прыйшла, таму што тут будзе весела… На самой справе, я радая за гэты гурт, што яны так раскруціліся. Таму што год таму яны яшчэ баяліся здымаць вялікія клубы, баяліся, што не акупіцца канцэрт. Я зараз яны так падняліся! Яны – малайцы!”





Не абыйшлося на канцэрце без гледачоў, якія ўпершыню пазнаёміліся з творчасцю моднага мінскага гурта:

Глядачка: “ Увогуле гэта адкрыццё. Я сёння першы раз на іх канцэрце і мне вельмі падабаецца. Падаецца, што для Беларусі яны граюць на вельмі высокім узроўні, на еўрапейскім. І іхні Хендрыкс – гэта выдатна(смяецца)”.

Гурт адыграў паўтарагадзінны канцэрт з антрактам, які быў патрэбны перш за ўсё Стасю-вакалісту-бубначу. “ Я – не конь”,-- сказаў ён прыхільнікам, -- таму мушу перарвацца на паўзу”. Канец жа выступу-прэзентацыі дэбютнага альбома “Hello” стаўся чаканым “бісам” і растварэннем гурта: яны таксама скокнулі ў натоўп:)




 “Я проста ў дзікім захапленні! – сказала мая сяброўка і па сумяшчальніцтву родная маладая цёця вакаліста-бубнача, -- Гэта было проста супер: вогненна, здорава, прафесійна, весела. Суцэльны пазітыў! Дзякуй за ўвагу!”


Вобраз і імідж The Toobes прыдумала жонка вакаліста-бубнача Анечка. Бацькі Стася таксама ўдзельнічалі ў канцэрце – прадзюсавалі яго і прадавалі альбом “Hello”.  Маці хвалюецца за лёс сына, аднак, вядома радая яго поспехам:

Алена, маці: “Я ўсяго гэтага баялася, у сэнсе творчасці. Стась вельмі творчы чалавек. Аднак насамрэч музыка так захапляе, што можна забыцца пра ўсё астатняе. А я, як маці, перажываю за яго сям’ю, дзяцей і т.д. Хоць я і сама музыкальная такая цётка, мне ўсё гэта вельмі падабаецца, аднак я гэтага ўсяго баюся. Але спадзяюся на тое, што розум усё-такі пераможа, і хлопцы будуць граць з задавальненнем, дарыць людзям добры настрой і не сыходзіць з галавою ў гэта, а проста ведаць сваё месца”.


Бацька Стася, былы гітарыст, некалі таксама граў у гурце, але мары яго давялося рэалізаваць ужо сыну:

Вячасалаў Ламакін, бацька: “Шчыра кажучы, я чакаў гэтага поспеха ўсё сваё жыццё, з тых часоў, калі я яшчэ пачынаў рок-н-ролам займацца, гадоў 20 таму. Нажаль, у нашай краіне у савецкія часы гэта не было магчыма, таму прыйшлося чакаць праз пакаленне. Прайшло пакаленне, і нарэшце мары ўвасобіліся ў жыццё: вольны рок-н-рол на сцэне Мінска – супер!”

Бацька бачыць The Toobes на лепшых пляцоўках света:

Вячасалаў Ламакін: “Я бы пажадаў, каб гэта быў не апошні іх канцэрт з аншлагам. Я думаю, што мастацтва – бязмежнае. Каманда The Toobs зрабіць усё гэта ў Лондане, каб увесь свет пачуў, што ёсць беларусы, якія павінны парваць усіх!”



Карацей, час маладога, заборыстага хард-року, прыпраўленага доляй псіхадэлу і не па гадах дарослага блюзу вяртаецца дзякуючы творчасці гурта The Toobes. І як кажа адзін мазолісты і бывалы музыка – паднялі хвалю – трымайце!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі