Тоні Аёмі і Ян Гілан пабудуюць музычную школу ў Арменіі

Вакаліст Deep Purple Ян Гілан і яго калега, гітарыст Black Sabbath Тоні Аёмі маюць намер пабудаваць у Арменіі новую музычную школу. Для гэтага яны збіраюцца запісаць некалькі дабрачынных кампазіцый, распавёў Тоні Аёмі у інтэрв'ю часопісу Metal Hammer.

Па словах музыкі, яны з Гіланам ужо прыязджалі ў Арменію некалькі месяцаў таму, пабывалі ў старой дзіцячай музычнай школе, і калі высветлілася, што дзеці не маюць на чым граць , падарылі ім інстументы.

Гэтым разам Аёмі і Гілан хочуць сабраць грошы для таго, каб купіць для дзіцячай музычнай школы ў горадзе Гюмры новы будынак.

Таксама музыкі плануюць арганізаваць у Арменіі некалькі шоў, аднак пакуль гэта пытанне застаецца нявырашаным, бо ў Аёмі вельмі напружаны графік працы.

У 2009 годзе Аёмі і Гілан былі ўзнагароджаны за сваю дабрачынную дзейнасць у Арменіі Ордэнам пашаны. Спевака і гітарыста адзначылі за тое, што яны на працягу 20 гадоў падтрымлівалі Арменію і аказвалі дапамогу жыхарам рэспублікі.

Фота:commons.wikimedia.org
Паводле lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі