Том Уэйтс перамог Opel
Легендарны амерыканскі выканаўца Том Уэйтс (Tom Waits) выйграў судовую справу супраць нямецкага аўтамабільнага гіганта, кампаніі Adam Opel AG і яе рэкламнага агенцства McCann Erickson Germany.
Некалькі гадоў таму музыка падаў судовы іск, у якім абвінаваціў сваіх апанентаў у наўмысным выкарыстанні ў рэкламным роліку песні, якую выконвалі голасам падобным на Уэйтса.
Першапачаткова спявак патрабаваў выплаціць яму 300 тысячаў долараў у якасці кампенсацыі за маральны ўрон, а таксама ў судовым парадку забараніць кампаніям эксплуатаваць яго голас у сваёй рэкламе.
На жаль, якая сума была адсуджана музыкам у выніку не паведамляецца. Сам ісцец заявіў, што збіраецца аддаць гэтыя грошы на дабрачыннасць. Пасля таго, як справу закрылі, Уэйтс напаўжартуючы-напаўсур’ёзна сказаў, што ён «шчаслівы выйсці з аўтамабільнага бізнесу раз і назаўсёды”.
У сваю чаргу прадстаўнікі McCann Erickson распаўсюдзілі заяву, у якой гавораць, што яны «паважаюць містэра Уэйтса і вельмі шкадуюць, калі гэты інцыдэнт прынёс яму якую-небудзь няўтульнасць».