Том Уэйтс атрымаў ключы ад тэхаскага горада

Том Уэйтс атрымаў нечаканы падарунак на адным з канцэртаў свайго тура «Gloom And Doom». Падчас выступу ў тэхаскім мястэчку Эль-Паса прадстаўнікі мясцовага муніцыпалітэта ўручылі легендарнаму выканаўцу сімвалічныя ключы ад свайго горада.

Том Уэйтс быў вельмі здзіўлены, убачыўшы што да яго на сцэну паднімаецца паліцыянт. Ён адразу пажартаваў, што «заплаціў за ўсе гэтыя квіткі», і на ўсялякі выпадак дадаў: «Калі я прыйшоў сюды, яна ўжо была мёртвай!».

Аднак за паліцыянтам на сцэну выйшла прадстаўнік гарадской рады Эль-Паса Сюзі Бойд і ўручыла Уэйтсу ключы ад горада.

Па словах музыкі, ён быў вельмі крануты такім прэзентам. Маўляў, яму “ўпершыню ў жыцці ўручаюць ключы ад горада".

Амерыканская частка «Gloom And Doom» працягнецца да 5 ліпеня, пасля чаго 58-гадовы выканаўца рушыць у Еўропу, дзе ў яго запланаваныя выступы ў Іспаніі, Італіі, Чэхіі і Вялікабрытаніі.

Фота: g-freethoughts.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі