Том Круз завёў афіцыйны сайт

У панядзелак у 20:00 па мінскім часе адкрыўся афіцыйны сайт вядомага галівудскага акцёра Тома Круза. Запуск праекту прымеркаваны да 25-гадовага юбілею фільма "Рызыкоўны бізнэс", першай паўнаметражнай карціны з удзелам Круза, і 27-годдзю яго творчай дзейнасці. На сайце можна знайсці раздзелы з навінамі і фотаздымкамі, а таксама біяграфію і фільмаграфію акцёра.

Як растлумачыў 45-гадовы Круз у прывітальным слове да наведнікаў сайта, ён стварыў яго ў якасці падзякі тым, хто ўсе гэтыя годы сачыў за яго кар'ерай, а таксама каб даць чытачам "спазнаць, што падрыхтавала будучыня".

Акцёр выказаў надзею, што з дапамогай сайта падзеліцца з прыхільнікамі "задавальненнем, якое атрымоўвае ад здымак".

Фота: www.upspecial.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі