Толькі што адыграў Gogol Bordello!

Толькі што адыграў Gogol Bordello! Яны былі першымі на сённяшняй галоўнай пляцоўцы, і скажу я вам, яны чарговы раз пацвердзілі, што могуць “парваць” любую аўдыторыю, у любы час і ў кожнай краіне!
Мяркую, што Gogol Bordello з цягам часу становіцца ўсё больш якасным гуртом: яны прафэсійна растуць і ўсё больш пасьпяхова запальваюць публіку, галоўным чынам, дзякуючы вакалісту Яўгену Хуцу (Eugene Hutz) які паходзіць з Украіны, але мае цыганскія карані.

Такім чынам, кожная дзеўчына магла без перашкодаў да яго падыйсці і, напрыклад, пацалаваць, што Яўген з задавальненнем дазваляў. А я замест пацалунку папрасіла яго прывітацца з беларусамі, на што вакаліст Gogol Bordello адрэагаваў вельмі эмацыйна. "О! Беларусь!" — закрычаў Яўген. Ну, а далей былі нецэнзурныя словы — канечне, у пазітыўным сэнсе: маўляў, мы ж браты!!!

Апроч беларусаў Gogol Bordello перадаў прывітанне асабіста гурту "Ляпіс Трубяцкі" і дадаў, што калі Gogol Bordello даведаецца, што ў Беларусі іх чакаюць, яны адразу прыедуць, нягледзячы ні на якія забароны! І калі яны усё ж даедуць да нас — вох, трымайцеся нашыя пляцоўкі! Gogol Bordello ставяць на рогі ўсё і ўсіх!!!

Ну, а сёння нас яшчэ чакае Pink i Madnes. Я нагадаю, што гэта толькі на галоўнай пляцоўцы, а ўсяго такіх пляцовак на SZYGET каля 40!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі