Вы тут

Толькі 27% беларусаў лічаць Крым акупаванай Расіяй тэрыторыяй

27% беларусаў назвалі Крым “акупаванай” Крамлём украінскай тэрыторыяй, 57,8% — лічаць яго далучэнне да Расіі “вяртаннем рускіх зямель, аднаўленнем гістарычнай справядлівасці”. Аб гэтым сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання НІСЭПД, праведзенага ў сакавіку. Год таму лічбы былі амаль такімі ж — 26,5% і 57,4%.

43,7% апытаных сацыёлагамі пагадзіліся з меркаваннем, што паміж Расіяй і Украінай ідзе вайна. З тым, што ва Украіне ідзе грамадзянская вайна — 75%. Звыш 51% беларусаў лічаць, што невыкананне Мінскіх пагадненняў аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе адбываецца па віне ўладаў Украіны, 23,6% абвінавацілі ў гэтым Захад, 20,8% — Расію.