Вы тут

Тэсты на каронавірус будуць рабіць хутчэй: Беларусь пераходзіць на антыген-тэсты

ПЛР-тэсты робяць для тых, каго адпраўляюць у стацыянар / Reuters

У Беларусі пашыраецца выкарыстанне антыген-тэстаў, якія можна зрабіць хутчэй, чым ПЛР, распавядае намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка на "Беларусь 1".

Мы пачалі пераход на антыген-тэсты. Па-першае, яны робяцца хутчэй, па-другое, яны танней, чым ПЛР-тэставанне, — кажа Аляксандр Тарасенка. — Таму і ўнеслі карэкціроўкі ў нарматыўныя дакументы: у першую чаргу даследаванне на антыген, а потым па меркаванні лекара або пры адсутнасці антыген-тэстаў праводзіцца ПЛР-тэставанне.

Чыноўнік адзначае, што экспрэс-тэставанне ўжо пачата і прызначаецца па рэкамендацыі доктара, калі ў чалавека ёсць прыкметы вострай рэспіраторнай інфекцыі.

ПЛР праводзяць для тых, хто шпіталізуецца ў стацыянар, — дадае Тарасенка.

Пакуль антыкавідныя меры саслабляюцца, сітуацыя з каранавірусам у Беларусі становіцца цяжэй. У кавіднай бальніцы ў Брэсце ложкі для хворых ставяць нават у сталоўцы.

Памочнік старшыні Брэсцкага аблвыканкама кажа, што гэта зроблена для павелічэння рэзервовага фонду. Аднак Еўрарадыё заўважыла, што ложкі ў сталовай ўжо выкарыстоўваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.