Тэст пра Тадэвуша Касцюшку: 15 пытанняў з жыцця сына Беларусі

17 кастрычніка ў швейцарскім Залатурне, дзе памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуш Касцюшка, усё ж быў усталяваны помнік і шыльдай з беларускім надпісам. Праўда, з-за пратэсту польскага пасла замест слоў "Сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў" там напісана: "Тадэвуш Касцюшка. 1746–1817. Ад Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі. 2017 год". Хтосьці называе гэта кампрамісам, хтосьці паражэннем беларусаў.

Мы ж вырашылі разабрацца, наколькі добра сённяшнія беларусы ведаюць Тадэвуша Касцюшку. Прапануем 15 пытанняў пра аднаго з самых вядомых у свеце сыноў нашай краіны. Для кагосьці гэта будзе проста, хтосьці адчуе сябе двоечнікам, а для некага шмат што стане адкрыццём. Паехалі! (не саромцеся дзяліцца вынікам з сябрамі)

А вось, як на пытанне “Хто такі Тадэвуш Касцюшка” нам адказалі мінакі на вуліцах Мінска і Варшавы.