Тэрмін альтэрнатыўнай службы ўдвая даўжэйшы за вайсковую

Тэрмін альтэрнатыўнай службы ўдвая даўжэйшы за вайсковую

Савет міністраў зацвердзіў палажэнне аб парадку і ўмовах праходжання грамадзянамі альтэрнатыўнай службы, а таксама аб парадку і ўмовах выплаты страхавых сум па абавязковым дзяржаўным страхаванні грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную стужбу. Гэты дакумент уведзены ўрадавай пастановай № 497 ад 27 чэрвеня, перадае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўраду.  

Тэрміны альтэрнатыўнай службы ўдвая перавышаюць тэрміны службы ў войску: для грамадзян без вышэйшай адукацыі — 36 месяцаў, для асобаў з вышэйшай адукацыяй — 24 месяцы. Пры гэтым у тэрмін альтэрнатыўнай службы не залічваюцца дні, якія прыпадае знаходжанне грамадзяніна ў адпачынку ў сувязі з паступленнем на вучобу і атрыманнем адукацыі. Не залічваюцца і дні знаходжання пад арыштам, а таксама дні, калі служба прапускалася без уважлівых прычынаў.

Праходзіць альтэрнатыўную службу можна ў арганізацыі аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама ў арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў. Пералік працаў для выканання складае 84 пункты.

Закон аб альтэнратыўнай службе набывае моц з 1 ліпеня. Ён рэгулюе адносіны, звязаныя з праходжанне альтэрнатыўнай службы ўзамен вайсковай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі