Тэракт у метро чылійскай сталіцы, пацярпелі 14 чалавек (відэа)

Здарэнне адбылося на станцыі метро "Вайсковая школа" ў Санцьяга. Праваахоўнікі высветлілі, што бомба была закладзеная ў бак для смецця, які стаяў ў рэстаране хуткага харчавання. У іх няма сумненняў, што адбыўся тэракт. Адказнасці за яго яшчэ ніхто не ўзяў.

Тым часам паліцыя шукае дваіх маладых людзей, якія маглі закласці бомбу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі