Тэмпературны рэкорд у Гомелі — +30,1 удзень

Тэмпературны рэкорд у Гомелі — +30,1 удзень

У Гомелі 5 траўня быў пастаўлены тэмпературны рэкорд дня — паветра ў абласным цэнтры прагрэлася да +30,1 градуса. Нягледзячы на тое, што на большай частцы тэрыторыі краіны ў суботу пахаладала і тэмпература паветра вярнулася да кліматычнай нормы, на паўднёвым усходзе ўсё яшчэ было горача.

Раней тэмпературны рэкорд дня 5 траўня быў зафіксаваны ў Гомелі ў 1970 годзе — тады было +26,6 градуса, перадае БЕЛТА.

Сёння невялікае пахаладанне прыйдзе і на паўднёвы ўсход краіны. Там чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя і навальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі