Тэлевядоўцу з Брэста затрымалі — верагодна, па "карагоднай справе"

Тэлевядоўцу з Брэста затрымалі — верагодна, па "карагоднай справе"

У Брэсце затрымалі тэлевядоўцу Канстанціна Свідуновіча, які вёў праграму "Ранішні эспрэса" на "Беларусь 4" (тэлерадыёкампанія "Брэст"), піша журналістка Аксана Бровач

Яна мяркуе, што Свідуновіча маглі затрымаць па "карагоднай справе". Па гэтай жа справе затрымалі малодшую сястру журналісткі Кацярыну Бровач. 

"У сераду 24 сакавіка проста на вуліцы крымінальны вышук затрымаў маю малодшую сястру Кацярыну Бровач і яе хлопца Сяргея Канановіча — яны разам хадзілі на абед. Да паловы дзявятай вечара сядзелі ў СК — у выніку сястра падазраваная па карагоднай справе (ч. 1 арт. 342 КК) і пад падпіскай аб нявыездзе, Сяргей Канановіч адпраўлены ў СІЗА на 2 месяцы (такую меру стрымання па гэтай справе ўжывалі да гэтага часу толькі да Марыны Глазавай, але чаму — ніхто не ведае, а цяпер многіх закрываюць), а з адваката ўзялі падпіску аб неразгалошванні (упершыню такое па гэтай справе)", — піша яна.

"Карагодная справа" — адна з самых маштабных крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі — па ёй праходзяць дзясяткі чалавек. Іх вінавацяць або падазраюць у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пацягнуўшых парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый.

Нагодай для крымінальнай справы сталі падзеі 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Калона дэманстрантаў перакрыла рух на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды, а супраць іх прыехаў вадамёт. Следам за ім прыбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі