Вы тут

Teleport ― пераможца конкурса на "Басовішчы-2017"

Фота: Радыё Рацыя

Мінскі гурт Teleport стаў пераможцам конкурса маладых гуртоў на фестывалі "Басовішча-2017". Журы палічыла яго лепшым сярод чатырох каманд, якія выступілі ў фінале. Гэта апроч Teleport BarRokka, Leibonik і SnopSnoǔ.

Teleport грае амаль пяць гадоў. У 2015-м годзе каманда выпусціла дэбютны альбом "Маўкліва". Паводле прэміі Еўрарадыё "Даём рады-2016" Teleport  быў прызнаны дэбютам года.

Каманда ― удзельніца Tallinn Music Week 2016, Vilnius  Music Week 2016, Reepebahn Festival 2016, намінант на "Лепшы дэбютны альбом" у межах узнагарод Experty.by 2016 і на "Дэбют года" прэміі Rock Profi 2016.

Напярэдадні "Басоў" Яўген Цярэнц'еў, фронтмэн гурта, схадзіў на каву з Еўрарадыё. Музыка распавёў пра падрыхтоўку да конкурса і пра новага чалавека ў гурце.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі