Тэлеканал "Дождь" узнавіў сваю працу

Тэлеканал "Дождь" аднавіў сваю працу. 18 ліпеня адбылася першая трансляцыя на Youtube-канале.

"Пасля вымушанага прыпынення эфіру ў сакавіку нам удалося захаваць каманду і галоўныя прынцыпы: як і апошнія 12 гадоў, мы будзем расказваць пра падзеі і з'явы без цэнзуры і маніпуляцый. Вяртанне "Дождя" ў эфір будзе паступовым: спачатку выпускі навін і некалькіх аўтарскіх праграм, затым кантэнту будзе станавіцца больш", — сказана ў паведамленні тэлеканала.

Увосень тэлеканал плануе запусціць адразу некалькі праектаў. Трасляцыі будуць весціцся з Рыгі, Тбілісі, Амстэрдама і Парыжа. 

"Нас болей, чым здаецца. Нас, тых, хто супраць вайны, супраць забойстваў, знішчэння Украіны і дэградацыі Расіі", — заявіў у эфіры галоўны рэдактар "Дождя" Ціхан Дзядко.

Сайт "Дождя" быў заблакаваны 1 сакавіка па патрабаванні Генпракуратуры Расіі. Праз два дні тэлеканал часова спыніў сваю працу — каманда заявіла, што мусіць выдыхнуць і зразумець, як працаваць далей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.