Вы тут

Telegram-канал "NEXTA" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем

У спіс, акрамя "NEXTA", у пятніцу патрапілі яшчэ два Telegram-канала

Telegram-каналы "NEXTA", "NEXTA-Live" і "LUXTA" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, паведамляе МУС у пятніцу.

Міністэрства прыняло рашэнне аб прызнанні групы грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай гэтых трох Telegram-каналаў, экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці.

У выніку спіс арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, быў абноўлены. Цяпер ён налічвае 9 пунктаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, падпісанты экстрэмісцкага фармавання могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.