Вы тут

ГУБАЗіК распавёў, у якім выпадку за падпіску на экстрэмісцкі паблік не пакараюць

Телеграм-канал можа прызнавацца экстрэмісцкім і матэрыялам, і фарміраваннем / РІА Навіны

Тэлеграм-канал можа прызнавацца ў Беларусі як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фарміраваннем, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела ГУБАЗіКа Вячаслава Арлоўскага.

Пры гэтым падпісчыкі экстрэмісцкага фарміравання могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. Што тычыцца падпіскі на каналы, якія прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль застаецца без пакарання, але пры адной умове. Падпісчык не павінен аказваць падтрымку каналу ў яго папулярызацыі. Іншымі словамі, не рабіць рэпосты, не пералічваць грошы, не зліваць туды інфармацыю, растлумачыў прадстаўнік МУС.

Калі пералічаныя дзеянні ёсць, то падпісчыкі будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.