Вы тут

Тэлеграм-канал і лагатып Nexta ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі

Начальнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў на мінскай вуліцы / TUT.by

Тэлеграм-канал nexta_live і лагатып Nexta ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі. Адпаведнае рашэнне 20 кастрычніка прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Заяву падало Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, начальнікам якога з'яўляецца Мікалай Карпянкоў.

У рашэнні адзначаецца, што яго прынялі і з-за зместу тэлеграм-канала, і з-за заклікаў ад імя яго рэдакцыі "з прыкметамі экстрэмісцкай дзейнасці" (заклікі да "масавых беспарадкаў" 9-11 жніўня 2020-га). Цяпер Мінінфарм мусіць уключыць тэлеграм-канал nexta_live і лагатып Nexta ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, прыняць захады па абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, якія маюць падобныя назвы.

Атрымліваецца, што СМІ ў нашай краіне не змогуць змяшчаць фота ці відэа nexta_live. Нельга іх змяшчаць і ў сацсетках. МУС папярэджвае пра адміністрацыйную адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.