Тайланд пачаў выдаваць беларусам "візы па прыбыцці"

У аэрапорце Бангкока

У аэрапорце Бангкока / Reuters

З 15 ліпеня Тайланда пачаў адкрываць візы грамадзянам Беларусі ў сваіх аэрапортах. РБ увайшла ў спіс 31 краіны, для якой дзейнічае праграма "Віза па прыбыцці". Такім чынам, каб атрымаць візу ў Тайланд, больш не трэба загадзя ісці ў дыппрадстаўніцтва гэтай дзяржавы.

Каб атрымаць візу ў аэрапорце, трэба будзе выканаць шэраг умоў, нагадалі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый. Трэба будзе запоўніць анкету для іміграцыйнай службы, прадаставіць фота памерам 4 х 6 см, зробленае на працягу паўгода. Тэрмін дзеяння пашпарта пры гэтым павінен быць не менш за 30 дзён. Турысту таксама трэба будзе прадаставіць пацверджанне пражывання ў Тайландзе (адрас гатэля ці кватэры), а таксама паказаць сродкі для пражывання (мінімум 10 000 бат (каля 275 даляраў) для адзінокіх падарожнікаў і 20 000 бат для сям'і). Трэба будзе паказаць і зваротны білет. Білеты з адкрытай датай разглядацца не будуць.

Адзначым, атрымаць "візу па прыбыцці" можна толькі для турыстычных мэт. Яе выдаюць на 15 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі