Вы тут

Тавары, даражэйшыя за 300 еўра, можна будзе ўвозіць раз на 3 месяцы

Аляксандр Лукашэнка указам № 40 абмежаваў таксама ўвоз тавараў праз аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску. Абмежаванне ў памеры 1500 еўра і 50 кг на чалавека застаецца. Але калі чалавек перасякае мяжу часцей, чым раз у тры месяца, то тавары, даражэйшыя за 300 еўра, будуць абкладацца мытнымі плацяжамі. Ужо не будзе лічыцца што гэта тавары "для асабістага карыстання". Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў Уладзімір Арлоўскі, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Таксама гэтым указам кіраўнік краіны абмежаваў увоз міжнародных пасылак. Адна фізічная асоба можа атрымаць пасылку без выплаты мытных плацяжоў, толькі калі мытны кошт не перавышае 22 еўра, а агульная вага — 10 кг. Раней можна было атрымаць пасылку коштам 200 еўра і вагой да 31 кг.

Указ № 40 уносіць змены ў ранейшы ўказ (№ 360) ад 21 ліпеня 2014 года "Аб перамяшчэнні праз мытную мяжу Мытнага саюзу ў Рэспубліку Беларусь тавараў для асабістага карыстання" і пачне дзейнічаць праз 2 месяца пасля афіцыйнага апублікавання.

Сацсеткі жартуюць: Долар — 22 тысячы, ліміт на пасылкі — 22 еўра, не мяняецца ўлада — 22 года