"Танкалёт" Belavia перарваў рэйс у Санкт-Пецярбург і вярнуўся ў Мінск
![Танкалёт "Белавія"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/ap1gczpwfvqv11spgmmno_lxodrn7lxq.jpg.webp?itok=GZUiYbzf)
Танкалёт "Белавія" / Еўрарадыё
"Танкалёт" Belavia вылецеў з Мінска ў Санкт-Пецярбург, але вымушаны быў вярнуцца ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск". Па звестках тг-канала @motolkohelp, у яго проста ў палёце трэснула лабавое шкло.
Здарэнне адбылося каля 10:30 8 чэрвеня. Сэрвіс flightradar24 пацвярджае, што Boeing 737-3Q8 (EW-254PA) развярнуўся ў раёне Полацка і вярнуўся ў Мінск.
!["Танкалёт" Belavia перарваў рэйс у Санкт-Пецярбург і вярнуўся ў Мінск](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-06-08_14-31-54.jpg.webp?itok=7T1yDelw)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.